:B:N: "Шукай сваё" (+аўдыё)
Чацвёрты альбом рок-гурта на чале з Алесем Лютычам, над гукам якога працаваў украінскі саўндпрадусар Дзмітрый Іваней.
- :B:N: - Цені 04:44
- :B:N: - Гладыятары 04:20
- :B:N: - Паралельны свет 04:18
- :B:N: - Попел 03:28
- :B:N: - Вышыня 03:08
- :B:N: - Вяртанне 04:35
- :B:N: - Палюсы 04:20
- :B:N: - Сапраўдны 04:58
- :B:N: - Шукай сваё 03:21
Алесь Лютыч – вакал, гітара Дзмітрый Харытановіч – бубны Юрый Бардоўскі – гітара Аляксандр Сіліцкі – бас-гітара
У запісе таксама бралі ўдзел:
Андрэй Пятроў і Валянцін Мяцельскі – бітбокс і бэк-вакалы (9)
Музыка – Алесь Лютыч, тэксты – Сяргей Машковіч Аранжыроўка – гурт :B:N: Запіс – студыя "Таксафон" (Мінск) Звядзенне і майстарынг – Дзмітрый Іваней, студыя iVaneySound (Кіеў, Украіна), акрамя песні "Шукай сваё" – студыя "Таксафон" (Мінск)
Спамвацаць бясплатна на сайтах Afisha.tut.by і "Еўрарадыё".
Набыць CD у гурта праз мэйл chipales@gmail.com, старонку VK альбо на канцэртах.
меркаванні штатных экспертаў*
Сяргей Будкін
адзнака: 6,00
B:N: – гурт, які перажыў усё: сындром першага альбому, крызіс сярэдняга ўзросту, поўную зьмену складу. На сёньня гэтыя музыкі хіба адзіныя зь беларускамоўнай плыні рок-гуртоў, утвораных на мяжы стагодзьдзяў, якія ня толькі дажылі да нашых дзён, але і здольныя сабраць на свой канцэрт 500-700 чалавек. Cвой чацьвёрты студыйны альбом яго стваральнікі называюць найлепшым у дыскаграфіі. Але гэта не зусім так.
Тэксты каманды ня сталі лепшымі. Па-ранейшаму рыфмуецца "дзень" і "цень" і гэтыя паэтычныя практыкаваньні выглядаюць на вучнёўскія спробы рыфмаваць, маючы ў актыўным лексічным запасе з паўсотні слоў. Тое, што даравальна для іншых, для гурта, які падае сябе як вядучую рок-каманду краіны, гэта проста нонсэнс. Алесь Лютыч пяе па-беларуску 15 гадоў, але дагэтуль ня ведае, як вымаўляюцца беларускія словы ("Ты зразумей усіх і напэўна будзе лёгчай", "Не хавайся ў яго дзеля шчасьця сваяго", "Бачылі сваё ў ночах адбіцьцё" і г.д.). Уласна, прасачыць творчую канцэпцыю дыску няпроста – няма тут чароўнасьці, якая ёсьць у тэкстах Akute, няма тут прывабных вобразаў, як у тэкстах "Сьцяны" і, пагатоў, вастрыні Вольскага і Міхалка няма. Тупа набор дзеясловаў загаднага ладу, часта слаба зьвязаных між сабой і мноства бессэнсоўных клічнікаў. Словы лёгка падхапіць, але па выніку ў памяці застаецца нуль. Сам Лютыч тлумачыць ідэю альбому без патугаў на арыгінальнасьць: "Усё, што мы хацелі сказаць у гэтай працы, адлюстравана ў яе назьве". Змрок ахінае і нудота апаноўвае пасьля такога прадстаўленьня.
У музычным пляне :B:N: таксама ня тое каб прагрэсаваў з часу вызначальнага для гурта альбому "Не трывай" (2004). Яны ня сталі цікавейшымі, хоць над альбомам працавалі новыя музыкі. Большасьць песень створаная па той жа схеме: ціхі куплет, гучны прыпеў. І гэта моцна выдае на рамесьніцтва. Не сказаць што Лютыч не шукае шляхоў разнастаіць сваю творчасьць. Між альбомамі ён паказаў, як яго гурт можа гучаць у акустыку ды пад фано – месцамі ўдала і прыгожа сталі глядзецца раней шэрыя і бляклыя нумары. Але канкрэтна ў гэтым альбоме хлопцы рубяць бяздумны і прадказальны "шварцэнэгер-рок" у яго самым стэрэатыпным уяўленьні…
Цалкам тэкст на сайце Budzma.by
Дзмітрый Безкаравайны
адзнака: 6,00
Группа B:N: – пример крепкого середняка, который на протяжении всей карьеры гнет примерно одну и ту же линию. Одни недолюбливают их за предсказуемость, другие любят за то, что они не пытаются подстраиваться под меняющиеся моды.
"Шукай сваё" ложится в эту же канву. С той лишь разницей, что его можно назвать осуществлением мечты для Алеся Лютыча. Впервые диск записан новым, уже "минским" составом, среди участников которого один из белорусских топ-барабанщиков Дмитрий Харитонович, а за звук отвечал украинец Дмитрий Иваней (из белорусов ранее работал с "J:морс", Open Space и Akute).
В итоге все звучит уверенно, плотно и красиво. И даже без затянутости по хронометражу, как на прошлом альбоме. Вот только песни эти мы слышали слишком много раз в исполнении группы :B:N: и других "наследников" альтернативного рока 90-х. Можно пофилософствовать на тему, почему именно у выходцев из некогда "революционного" гранжа такое же явное пристрастие к стереотипной форме, как и у представителей доминировавшего до них хард-рока. Впрочем, хард-рок тоже когда-то был революционным, только это уже мало кто помнит.
Ягор Цывілька
адзнака: 6,00
Прайшло 15 гадоў, а каманда з Бярозы :B:N: так і засталася ў катэгорыі гуртоў, што падаюць надзеі. І чацвёрты студыйны альбом паказвае, што скок вышэй, за межы лакальнага кантэксту і мястэчкавага ўзроўню, ужо наўрад ці магчымы. І якасць запісу тут ні пры чым.
"Шукай сваё" – ідэальны прыклад працы па шаблоне, некалі ўласнаруч створаным. Калі вы слухалі нейкія іншыя альбомы :B:N:,то можаце дакладна ўявіць, якім будзе гэты. І кволыя й кропкавыя спробы пагуляцца ў маскуліннасць ("Гладыятары", "Сапраўдны") ці паэксперыментаваць з аранжыроўкай ("Шукай сваё") нічога не змяняюць. Гэта насамрэч дзіўная стабільнасць, быццам наўмыснае ігнараванне абставін, якія так і падштурхоўвалі да эксперыментаў.
Не, безумоўна, запіс якасны, альбом зроблены на высокім узроўні. І нават той знакаміты "бээнаўскі" драйв нікуды не дзеўся. Ды і песні ёсць удалыя ("Паралельны свет", "Вяртанне"), хоць склалася ўражанне, што тэксты Лютыч узяў са сваіх загашнікаў яшчэ падлеткавага перыяду, такі ўжо часта тут набор слоў ды банальнасць на банальнасці. Але вырасці ці хаця б змяніцца гурт не здолеў. Планка дасягнута, далей толькі дэградацыя. Вось і атрымліваецца, што хваліць тут можна толькі запіс.
Аляксандр Чарнуха
адзнака: 5,00
Алесю Лютычу можно только позавидовать: столько лет гнуть свою бесхитростную линию в удивительном мире белорусской музыки могут единицы. Эта линия от альбома к альбому остается прежней – застывший где-то в безвременье прыщавый рокешник, где все предельно понятно, акценты лежат на поверхности, а рифмы на уровне "дзень-цень" вызывают добрую улыбку.
Да, можно рассуждать о том, что именно вот такой прямолинейный то ли рок, то ли уже поп, целящий в формат радиостанций, является неплохой энергетической подпиткой для неокрепших умов. Но есть одно "но". В данном случае мы говорим про команду неплохих (а по некоторым позициям даже очень хороших) музыкантов, слушать которых банально скучно: в роке Лютыча нет необходимого драйва, шага вперед.
Мы понимаем, что парень повзрослел, а музыка осталась той же – наивной, богатой на самоповторы и штампы, разбираться в которых желание вряд ли у кого-то найдется. Кажется, что группа :B:N: существует, скорее, по инерции. По инерции же составлен и этот альбом – разглядеть в нем что-то интересное, яркое и свежее возможным не представляется.
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду ў апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.